IN PAIRS





IN PAIRS – гэта серыя парных выстаў. Пары складаюць аўтаркі і аўтары, якім падалося цікавым апынуцца ў агульнай мастацкай прасторы – яны могуць быць звязанымі самымі разнастайнымі (партнёрскімі, прафесійнымі, сяброўскімі і нават антаганістычнымі) узаемаадносінамі.

Унутры пары кожны гаворыць пра свае. Мы не “падводзім” выказванні знарок пад агульны назоўнік і не звязваем прадстаўленыя працы моцнымі сюжэтнымі ці фармальнымі ніцямі. Адно толькі знаходжанне побач “сутыкае” іх і стварае “напружанасць” (дакладней кажучы, “спалучанасць”). Менавіта гэта – не параўнанне, але супастаўленне, суадносіны, садзейнічанне – стаюць вызначальнымі кампазіцыйнымі і сэнсавымі прынцыпамі праекта.

Гэты прыём можна параўнаць з кінематаграфічным “эфектам Куляшова”, які быў апісаны заснавальнікам савецкай школы кіно Львом Куляшовым у кнізе “Мастацтва кіно” (1929) як “з'яўленне новага сэнсу ад супастаўлення гледачом зместу двух змантаваных непасрэдна адна за адной сцэн, кожная з якіх пры праглядзе яе без іншай сцэны не здольная праявіць гэтакі сэнс”.

Такім чынам мы прызнаем, што ўзаемадзеянне з Іншым, і нават простае знаходжанне з ім побач, вызначае спосаб канструявання нашага дыскурсу, акцэнтуюць тыя ці іншыя моманты, узмацняюць той ці іншы эмацыйны пасыл, выкрываюць новыя канатацыйныя пласты.

Кожная выстава IN PAIRS – гэта разважанне аб (не)магчымасці самадастатковага, саматоеснага мастацкага (ды й не толькі) выказвання. І аб тым, што ўсё адносна: у тым сэнсе, што кожны з нас знаходзіцца ў складанай сістэме “узаемаадносін” з бясконцай колькасцю іншых людзей. А таксама аб тым, што суаднасіць сябе з Іншым – з ягонымі думкамі і ўчынкамі, ягоным светапоглядам і становішчам – цалкам неабходна дзеля таго, каб разгледзець, ацаніць і зразумець самога сябе.




︎

IN PAIRS is a series of joint exhibitions. Pairs are made of authors who showed interest in the opportunity to find themselves in a common artistic space. Artists may have different kind of relations. They can be partners, colleagues, friends or even antagonists.

In each pair, everyone talks about what interests them personally. We do not try to find a common denominator for their statements and do not make strong thematic or formal ties. Being side by side itself clashes them against each other and creates tension (or rather coupling). This very contrast, interrelation, cooperation rather than comparison is used as a principle to define the composition and the meaning of the project.

This approach can be compared to the cinematic Kuleshov effect that was described by the founder of the Soviet filmmaking school Lev Kuleshov in his book “The Art of Cinema” (1929). The effect implies the emergence of a new meaning after the viewer compares the content of two separate scenes demonstrated one after another even though being watched separately these scenes do not convey the same meaning.

Thus, we admit that interaction with the Other or even simple being side by side with them predefines the way of construction of our discourse, underlines certain moments, strengthens certain emotional messages, discloses new connotation layers.

Each IN PAIRS exhibition is a discussion about (im)possibility of self-sufficient, self-identical artistic (but not only) expression. It is also a discussion about the relativity of everything in a sense that each of us is a part of a complicated system of relations with an infinite number of other people. It is also about the comparison of yourself to the Other, to their thoughts and actions, to their worldview and position that is absolutely necessary to explore, evaluate and understand yourself.
























︎

IN PAIRS – это серия парных выставок. Пары составляют авторки и авторы, которым показалось интересным оказаться в общем художественном пространстве – они могут быть связанными самыми разными (партнерскими, профессиональными, дружескими и даже антагонистическими) отношениями.

Внутри пары каждый говорит о своём. Мы не «подгоняем» высказывания под нарочито общий знаменатель и не связываем представленные работы крепкими сюжетными или формальными нитями. Само нахождение рядом «сталкивает» их и создает «напряжение» (или точнее сказать, “сопряжение”). Именно это – не сравнение, но сопоставление, соотношение, содействие – становится определяющим композиционным и смысловым принципом проекта.

Этот приём можно соотнести с кинематографическим «эффектом Кулешова», описанным основателем советской школы кино Львом Кулешовым в книге «Искусство кино» (1929) как «появление нового смысла от сопоставления зрителем содержания смонтированных непосредственно друг за другом двух отдельных сцен, каждая из которых при просмотре её без другой сцены не способна проявить такой смысл».

Таким образом мы признаем, что взаимодействие с Другим, и даже просто нахождение рядом с ним, определяет способ конструирования нашего дискурса, акцентирует те или иные моменты, усиливает тот или иной эмоциональный посыл, вскрывает новые коннотационные пласты.

Каждая выставка IN PAIRS – это рассуждение о (не)возможности самодостаточного, самотождественного художественного (и не только) высказывания. И о том, что всё относительно: в том смысле, что каждый из нас находится в сложной системе «отношений» с бесконечным количеством других людей. А также о том, что соотнести себя с Другим - с его мыслями и поступками, с его мировоззрением и положением — совершенно необходимо для того, чтобы рассмотреть, оценить и понять самого себя.