АЛЕСI ЖЫТКЕВІЧ i ЛЕСI ПЧОЛКI
IN PAIRS цыкл ︎
ЛЕСЯ ПЧОЛКА
ПРЫДАРОЖНЫЯ АБ’ЕКТЫ
LESIA PCHOLKA
ROADSIDE SITES
At the frames of the pair exhibition
by ALESIA ZHITKEVICH & LESIA PCHOLKA
IN PAIRS cycle ︎
Рытуалы і звязаныя з імі рэчы насычаюць нашу штодзённасць, яны з хуткасцю паміраюць ці змяняюцца. Такой жа будзённай рытуальнасцю з'яўляюцца прыдарожныя крыжы. Вырваныя з кантэксту пейзажа, падвешаныя ў паветры, крыжы яшчэ вастрэй падкрэсліваюць сваю чужароднасць і пазачасавасць.
Праносячыся на хуткасці паабапал дарогі, зараз, гэтыя аб'екты нібы заміраюць, і застаюцца сам-насам з сабой, засяроджваючы погляд на іх іншасці і не падобнасці, нібы прышэльцы. Непадпарадкаваныя асяроддзю стаць больш чым проста рытуальнай рэччу – даць аб'екту быць убачаным.
Daily life is full of rituals and things related to them which are constantly dying or changing. Similarly, roadside crosses are part of these rituals. Being strangers to the landscape and as if hanging in the air, these crosses emphasize their alienation and timelessness.
Usually being swept past on the roadsides, now these objects freeze and stay on their own, focusing the gaze on their otherness and estrangement, like aliens. To allow them to become something more than ritual objects, to let them be seen, to elude the power of the landscape.
The “ROADSIDE SITES” project is based on a series of Lesia Pcholka’s photographs that she took in the winter of 2020. The photographs depict small architectural forms that are typical for Belarus, namely wayside crosses. Tradition of putting up crosses to mark significant places (crossroads, entrances to villages, springs, houses and cemeteries) is deeply rooted in the Belarusian culture and can be traced back to pagan times. Crosses (originally just posts, stones, trees) have different functions, for instance protective, commemorative, they can also serve as a place of worship and offerings, mark the foundation of an important object, etc.
Lesia Pcholka took her photographs during fieldwork trips around Belarus that she organised trying to recreate photographs of the outstanding Belarusian ethnographer and art historian Michaś Ramaniuk that were published in his book “Belarusian Folk Crosses” (2000).
Since the foundation of VEHA (open archive of Belarusian photography) in 2017 Lesia Pcholka worked exclusively with archival photographs as a researcher and an artist. That is why it is particularly notable that this series marked her return to personal photography projects. However, the series undoubtedly developed from the author’s interest in traditional Belarusian culture, its diverse forms, their transformations and modern critical interpretations. Visiting the places marked at the Ramaniuk’s “map of Belarusian crosses,” she did not find any old crosses. Instead, new constructions that look more like art objects had appeared at the roadsides. These constructions are brightly painted, decorated with colourful ribbons, artificial flowers, ritual towels, etc. They look abstract, lacking connection with local traditions, losing their original functions and becoming detached from the surrounding environment. These circumstances predefined the photography style that is notable for fragmentation of images, use of sharp angles, accent on contrast and brightness of colours, use of flashlights, absence of other objects, living beings or even elements of the scenery in the frame.
What do we see in these crosses when we have almost lost the ability to comprehend and feel their sacredness? What stays in our memory after looking at these commemorative objects of the disappearing tradition? The rainbow brightness of ribbons, colour explosion… This visual code turned out to be surprisingly close to the colour scheme that represents the LGBT+ movement. Thus, the rainbow stretched between something supposedly traditional and supposedly non-traditional. It became an effective symbolic code that functions in two different universes. Bending as a Möbius strip it connects entities that seemed to be opposite to each other.
After moving to Poland in 2021, the artist found herself in the context where the visual LGBT+ symbols are widely represented (especially during the numerous protests and pride parades). In the local society, the rainbow itself and ribbons with rainbow colours are directly and closely connected with the LGBT-movement. Exactly after relocating and immersing herself into the new context, Lesia Pcholka started creating objects and prints based on the photographs that she had taken in Belarus. Minimalistic installations and rainbow ribbons seem as if they simultaneously exist in several symbolic systems. In addition, photographs are supplemented with inscribed slogans from protests in Poland, selected from the APP (Archiwum Protestów Publicznych) newspapers. These slogans are full of humanistic acceptance and love reminding us about the basic Christian values.
The complex combination of numerous questions that are touched upon in the project gives rise to several issues. How do traditions emerge? Can they change, develop, or transform? Who and how marks the border between something traditional and non-traditional? Does this distinction even exist? Can something traditional become non-traditional over time and vice versa?
Lizaveta Mikhalchuk
January 2022
У аснове праекта “Прыдарожныя аб'екты” – серыя фатаграфій, зробленая Лесяй Пчолкай зімой 2020 года. На фатаграфіях зафіксаваны тыповыя для Беларусі малыя архітэктурныя формы – прыдарожныя крыжы. Традыцыя ўсталёўваць крыжы ў асаблівых памятных месцах, на ростанях, у пачатку і канцы вёсак, ля крынічак, на скрыжаваннях дарог, ля дамоў і могілак мае шматвекавыя, яшчэ язычніцкія карані. Крыжы (а спачатку проста слупы, камяні, дрэвы) мелі самыя розныя функцыі: засцерагальную, паклонную, мемарыяльную, аброчную, закладную і іншыя.
Леся Пчолка зрабіла свае здымкі падчас “экспедыцыі” па Беларусі, якую яна зладзіла ў спробе перазняць крыжы, фота якіх ілюструюць кнігу выбітнага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка “Беларускія народныя крыжы” (2000). Трэба адзначыць, што пэўны час (пачынаючы з 2017 года, калі яна заснавала платформу VEHA – адкрыты архіў беларускай фатаграфіі) Леся Пчолка як даследчыца і як мастачка працавала выключна з архіўнай фатаграфіяй, а гэтая серыя сталася яе вяртаннем да аўтарскай фатаграфіі. Між тым паўстала яна, канешне, з цікаўнасці аўтаркі да традыцыйнай беларускай культуры, яе разнастайных формаў, іх трансфармацыі і сучаснага крытычнага асэнсавання. Праехаўшы па месцах, азначаных Раманюком на “крыжовай мапе Беларусі”, мастачка не знайшла аніводнага старога крыжа – уздоўж дарог з'явіліся сучасныя канструкцыі, больш падобныя на (арт)аб’екты, яскрава расфарбаваныя інсталяцыі з металу, аздобленыя рознакаляровымі стужкамі, штучнымі пластыкавымі кветкамі, ручнікамі… Яны выглядалі абстрактнымі, ужо не вельмі звязанымі ні з канкрэтнай фармальнай традыцыяй, ні з канкрэтнай функцыяй, ні з канкрэтнай лакацыяй… Гэта адчуванне вызначыла спосаб здымкі – фрагментарныя выявы, рэзкія ракурсы, акцэнт на кантрасце і яркасці колераў, выкарыстанне фотавыбліску, адсутнасць у кадры іншых прадметаў, істот і нават элементаў пейзажа. Што бачым у гэтых крыжах мы, людзі, якія ўжо амаль не разумеюць і не адчуваюць іх сакральнага складніка, што застаецца ў нашай памяці пасля разглядання гэтых мемарыяльных аб'ектаў знікаючай традыцыі? Вясёлкавая яскравасць стужак, каляровы выбух… Візуальны код, які выяўляецца нечакана блізкім каляроваму прынцыпу, што з'яўляецца візітоўкай руху ЛГБТ+. Такім чынам вясёлка перакінулася між нібыта-традыцыйным і нібыта-нетрадыцыйным, апынулася дзейсным сімвалічным кодам, працуючым у розных сусветах: выгнуўшыся стужкай Мёбіуса, яна звязала паверхні, якія падаваліся супрацьлеглымі. Пасля пераезда ў Польшчу ў 2021 годзе, мастачка апынулася ў кантэксце, дзе сімволіка ЛГБТ-руху візуальна вельмі прысутная (асабліва падчас шматлікіх страйкаў і прайдаў). Вясёлка як сімвал і стужкі ў яе колерах у тамтэйшым грамадстве шчыльна і наўпрост звязаныя з ЛГБТ-рухам. Менавіта, тады, змяніўшы кантэкст і лакацыю, Леся Пчолка пачала ствараць аб'екты і прынты, на аснове зробленых у Беларусі фатаграфій: мінімалістычныя інсталяцыі, у якіх металічныя канструкцыі і вясёлкавыя стужкі існуюць нібыта адразу ў некалькіх сімвалічных сістэмах, а нанесеныя на фотаздымкі слоганы са страйкаў у Польшчы з газет АРР (Archiwum Protestow Publicznych) – споўненыя гуманістычнага ўсепрымання і любові – нагадваюць нам пра асноўныя хрысціянскія каштоўнасці...
У гэтым сплаве віруюць шматлікія пытанні, што праблематызуе праект: як паўстае традыцыя? Ці можа яна мяняцца, развівацца, трансфармавацца? Хто і як пракладае мяжу паміж традыцыйным і нетрадыцыйным? Ці існуе гэтая мяжа ўвогуле? Ці можа традыцыйнае з часам стаць нетрадыцыйным і наадварот?

Лізавета Міхальчук
студзень 2022
студзень 2022