Гэты праект – пра розныя варыянты стаўлення да жаночага цела, пра магчымасць свабоднага існавання розных канцэпцый цела ў сучасным соцыюме. Для кожнага чалавека ягонае цела нясе сваю функцыю. Камусьці цела служыць надзейным працоўным механізмам, іншаму – паказальнікам жыццёвага крэда. Камусьці цела – гэта расходны матэрыял пры стварэнні сям’і, камусьці – прыгожая добра дагледжаная абалонка.

Чалавецтва пакінула ў мінулым узаконеную дыскрымінацыю паводле этнічных антрапалагічных прыкметаў.  Але да сёння мае вялікую колькасць стэрэатыпных запатрабаванняў да знешняга выгляду і функцыянавання цела жанчыны. На бытавым і грамадскім узроўнях вядуцца эмацыйныя дыскусіі прадстаўнікоў і прадстаўніц розных супольнасцяў, дзе кожны бок імкнецца да сцьвярджэння нейкай універсальнай мадэлі стасункаў грамадства з абагуленым жаночым целам. І гэта часта перашкаджае выбудоўванню гарманічнага жыцця ў сваім целе, перашкаджае ўважліваму стаўленню канкрэтна да яго. І, што абсурдна, аддае частку правоў на сваё цела проста пабочным назіральнікам.

Сённяшнія тэхналогіі змянілі адносіны чалавека і яго цела. Мы вырашаем індывідуальна, на што затрачваем сваю фізічную энергію, а што за нас робяць машыны. Мы можам карэктаваць свае рэпрадуктыўныя магчымасці. Мы можам замяніць недасканалую ці пашкоджаную частку цела на штучную. Можам адкарэктаваць ці змяніць знешнасць згодна свайму ўяўленню аб прыгажосці.

Усе гэтыя магчымасці будуць нам карыснымі, калі мы станем ужываць іх толькі ў дачыненні саміх сябе і згодна са сваёй уласнай канцэпцыяй цела. І сваім праектам я заклікаю не ацэньваць з пазіцый “правільныя - няправільныя” чужыя адзенне, фізічны стан, жэсты, паводзіны, стасункі, стаўленне да ўзросту і стандартаў прыгажосці. Я прапаную быць альбо  добразычлівымі, альбо нейтральнымі да чужых пошукаў свайго ідэальнага цела.


This project is about different options for the attitude to the female body, about the possibility of free existence of different concepts of the body in modern society. For each person, his body has its own function. For someone the body serves as a reliable working mechanism, for someone - an indicator of life credo. For someone, the body is a consumable in starting a family, for someone - a beautiful well-groomed shell.

Humanity has left in the past legitimate discrimination on ethnic anthropological grounds. But to this day there are a lot of stereotypical requirements for the appearance and functioning of a woman's body. Emotional discussions of representatives of different communities are held at the household and public levels, and each side seeks to affirm a universal model of society’s relationship with the generalized female body. And it often harms the building of a harmonious life in your body, harms a caring attitude specifically to this. And gives part of the rights to his body to outsiders.

Today’s technology has changed the relationship between a person and his body. We decide, individually, what we spend our physical energy on, and what machines do for us. We can adjust their reproductive functions. We can replace an imperfect or damaged part of the body with an artificial one. We can adjust or change our appearance according to our perception of beauty.

All these opportunities will be useful to us, if we begin to apply them only to ourselves and according to our own conception of the body. And I urge you not to judge from the standpoint of "right-wrong" other people's clothes, physical condition, gestures, behavior, attitudes to age and standards of beauty. I propose to be benevolent or neutral to someone else’s search for their perfect body.
Кожная культура выпрацоўвала тыповыя для свайго часу выявы чалавека. Гэтыя выявы існавалі ў выглядзе малюнкаў, вялікай і дробнай скульптуры, у выглядзе дзіцячых цацак – лялек. Лялькі вырабляліся з рознага матэрыялу, мелі розныя сілуэты, афарбоўку, па-рознаму збіраліся іх часткі. З канструкцыі лялек вынікалі іх ролі ў дзіцячай гульні: эфектнай прыгажуні, мамы, смелай ратаўніцы. Для кожнай ролі пасавала пэўнае прадметнае асяроддзе. У спалучэнні знешніх асаблівасцяў лялькі з роллю ў гульні можна выявіць тыповыя варыянты стаўлення дарослай жанчыны да свайго цела. 

У экспазіцыі прадстаўлены рэшткі лялек, якія бытавалі ў нашым дзяцінстве. На падставе дадзенага матэрыялу рэканструяваны іх знешні выгляд, выяўлена роля ў агульнай гульні, вызначаны  прычыны знікнення або асіміляцыі таго ці іншага віду.



Each culture has developed typical images of wo|man. These images existed in the form of images, large and small sculptures, in the form of children's toys - dolls. Dolls were made of different materials, had different silhouettes, colors, and their parts were connected in different ways. From the design of the dolls followed their role in the children's game: spectacular beauty, mother, brave rescuer. For each role fit a specific subject environment. In a combination of the external features of the doll with the role in the game, we can identify typical variations of an adult woman’s attitude toward her body.

The exposition presents the remains of dolls that existed in our childhood. Based on this material reconstructed their appearance, revealed a role in the common game, identified causes of extinction or assimilation of a species.





Мы часта не (ўс)прымаем целы, якія адрозніваюцца ад нашай цялеснай канцэпцыі. Бачым у іх недаробленасць, частковасць, сапсаванасць. Даем абразлівыя мянушкі чужому бачанню цела. І разнастайнасць знікае.


We often do not accept bodies which differ from our body-conception. We pretend  they are incomplete, partial, messed-up. We give offensive nicknames to someone else’s body vision. And the diversity is disappearing.






1.

ХАТНЯЯ ГАСПАДЫНЯ

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: абслуга, мятла.



2.

БІЗНЭС-ВУМЭН

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: нежывая, памяшаная на працы, не здзяйсняецца як жанчына.


3.

СУСЕДКА

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: любы адметны элемент знешняга выгляду: начос, леапардавае адзенне і іншае.


4.

ГЕРАІНЯ КІНО

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: нафарбованая, надзьмутая, ненатуральная.


5.

ПАННА

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: бляклая, непрыкметная, шэрая.


6.

АМАЗОНКА

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: механізмам, машына.


7.

МАЦІ

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: знясіленае, абвіслае цела.


8.

ЭЛІТНАЯ ЖАНЧЫНА

Маркер, якім зневажюць гэты тып жанчын: пустая, фанабэрыстая.


1.

HOUSEWIFE

A marker that offends this type of women: a maid, a broom.



2.

BUSINESSWOMAN

A marker that offends this type of women: soulless, engaged only in work and not realized as a woman.



3.

NEIGHBOR

A marker that offends this type of women: any distinctive element of appearance: hairstyle, leopard clothing and so on.



4.

MOVIE STAR

A marker that offends this type of women: dolled up, pretentious, unnatural.



5.

VIRGO

A marker that offends this type of women: plain, inconspicuous, dull.


6.

AMAZON

A marker that offends this type of women: a mechanism, a machine.


7.

MOTHER

A marker that offends this type of women: an exhausted, saggy body.


8.

ELITE WOMAN

A marker that offends this type of women: shallow, arrogant.






1.

ХАТНЯЯ ГАСПАДЫНЯ

Палечная лялька.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю дбайнай жанчыны, асноўны занятак якой, - трымаць дом і ўсю гаспадарку ў чысціні і парадку.

Стаўленне да цела:
Цела – сродак для карыснага дзеяння, інструмент у ручной працы.


2.

БІЗНЭС-ВУМЭН

Папяровая лялька.

Роля ў гульні:

Выконвала ролю мэтанакіраванай жанчыны, якая значную частку дня праводзіць у працоўных размовах па тэлефоне і сустрэчах.

Стаўленне да цела:
Цела – сродак прадуктыўнай сацыяльнай камунікацыі.


3.

СУСЕДКА

Лялька з нітак.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю жанчыны, гатовай даць выпрабаваныя парады на любыя выпадкі жыцця.

Стаўленне да цела:
Цела – паказчык “нармальнасці”, транслятар лакальнай сацыяльнай традыцыі.


4.

ГЕРАІНЯ КІНО

Пластыкавая лялька.

Роля ў гульні:
Вконвала ролю жанчыны, якая шмат рэсурсаў выдае на ўдакладненне і мадэрнізацыю знешнасці дзеля дасягнення свайго ідэалу.

Стаўленне да цела:
Цела – паказчык жыццёвага крэда.


5.

ПАННА

Тканевая лялька.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю ціхай летуценнай дачкі, якая любіць спакой і утульнасць сям’і.

Стаўленне да цела:
Цела – таямніца, закрытая сфера, сфера сакральнага.


6.

АМАЗОНКА

Шарнірная лялька.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю выспартаванай гераіні, якая здольна пераадолець любую адлегласць і вышыню.

Стаўленне да цела:
Цела – спосаб атрымання адрыналіну.



7.

МАЦІ

Драўляная лялька.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю галоўнага жаночага прататыпу – маці. Яе ставілі побач падчас любых дзеянняў, яе можна было грызці, калі рэзаліся зубы.

Стаўленне да цела:
Цела – расходны матэрыял.


8.

ЭЛІТНАЯ ЖАНЧЫНА

Гіпсавая статуэтка.

Роля ў гульні:
Выконвала ролю наведвальніцы вытанчаных вечароў, сур’ёзных падзеяў з прадстаўнікамі эліты, дзе займала сваё месца ў элегантнай позе і прыгожым убранні.

Стаўленне да цела:
Цела – сродак прыгожа адзначыць стаўленне да сітуацыі.


1.

HOUSEWIFE

A finger puppet.

Role in the game:
She played the role of a careful woman, whose main pastime is to keep the house and the whole household clean and tidy.

Attitude to the body:
The body is a tool for useful action, a tool in handwork.



2.

BUSINESSWOMAN

A paper doll.

Role in the game:
She played the role of a focused woman who spends a significant portion of the day working in phone conversations and meetings.

Attitude to the body:
The body is a way of productive social communication.




3.

NEIGHBOR

A doll from yarn.

Role in the game:
Acted as a woman, ready to give tried and tested advice for any occasion.

Attitude to the body:
The body is an indicator of "normality", a translator of the local social tradition.



4.

MOVIE STAR

A plastic doll.

Role in the game:
She fulfilled the role of a woman who spends a lot of resources on refining and modernizing her appearance in order to achieve her ideal.

Attitude to the body:
The body is an indicator of the life credo.



5.

VIRGO

A rag-doll.

Role in the game:
She played the role of a quiet, dreamy daughter who loves peace and comfort of the family.

Attitude to the body:
The body is a mystery, a closed sphere, a sphere of the sacred.



6.

AMAZON

A hinged doll.

Role in the game:
Performed the role of a sporty heroine who is able to overcome any distance and height.

Attitude to the body:
The body is a way to get adrenaline.



7.

MOTHER

A wooden doll.

Role in the game:
Acted as the main female prototype - the mother. She was placed next to her during any action, it could be gnawed when teeth were cut.

Attitude to the body:
The body is a consumable material.


8.

ELITE WOMAN


A plaster statuette.

Role in the game:
Perform the role of visitor's elegant evenings, serious events with representatives of the elite, where she took her place in an elegant pose and beautiful attire.

Attitude to the body:
The body - a means to beautifully mark the attitude to the situation.