З адной глебы
У гэтым праекце мы будзем дэманстраваць працы сучасных мастачак і мастакоў, якія нарадзіліся і/ці жывуць у Берасці. Але ж гэты праект – не прысвячэнне нашаму роднаму гораду, а хутчэй спроба (няхай і віртуальна) захаваць берасцейскую мастацкую супольнасць, якая разам з усім сьветам перажывае сёння няпростыя часы.
У той перыяд, калі Галерэя КХ існавала ў рэальнай прасторы Берасця - з 2016 да 2021 года, адной са сваіх асноўных мэтаў мы лічылі падтрымку мясцовых мастачак і мастакоў, якія займаюцца сучасным, крытычным, некаммерцыйным мастацтвам. Нават у тыя, нібыта нават добрыя, як падаецца з цяперашняга пункту гледжання, часы, наша галерэя была адзінай на ўвесь горад інстытуцыяй, што працавала з актуальным беларускім, і ў тым ліку берасцейскім, мастацтвам – прафессійна і на рэгулярнай аснове.
Пасля рэпрэсій і прымусовых ліквідацый 2020-2021 года гэтае поле ўвогуле выглядае выпаленым. Сёння ў Берасці, які між іншым з’яўляецца адным з 5 рэгіянальных цэнтраў Беларусі з амаль што 350-тысячным насельніцтвам, няма аніводнай недзяржаўнай галерыі, арт-цэнтра ці культурніцкай прасторы, вакол якіх магло б паслядоўна, адкрыта і свабодна фарміравацца суполка актуальных берасцейскіх мастакоў і мастачак. Сучаснае мастацтва спачатку жорстка абмежавалі, адцэнзуравалі, а потым і ўвогуле выкрэслілі з прасторы горада.
Гэта, канешне, аніяк не спрыяе і не матывуе станавіцца ці працягваць быць мастачкай/мастаком у Берасці. Хтосьці з’яжджае ў іншыя краіны, хтосьці сыходзіць у “падполле” і працуе “у стол”, хтосьці “завязвае” з мастацтвам на карысьць іншых відаў дзейнасці. Для тых, хто працягвае займацца творчасцю і шукае магчымасцяў дэманстрацыі сваіх твораў, застаецца альбо рабіць гэта ў сваіх соцсетках, альбо ладзіць невялічкія кватэрнікі, альбо прасоўваць свае працы ў замежныя праекты. Так ці інакш – нават калі ў будзь-каго асабіста гэта атрымліваецца больш ці менш паспяхова – есць тое, што мы страчваем непапраўна – мастацкую супольнасць, культурніцкую сераду нашага горада. Усё распадаецца, сінгулярызуецца, страчвае сваю еднасць, магчымую выключна ў разнастайнасці.
У свеце глабальных (не)магчымасцяў прывязвацца да лакальнасцяў падаецца дзіўным атавізмам, бо творчасьць быццам бы ня мае межаў і радзімы, па-за самой асабістасьцю творцы, якая тэарэтычна можа прыжыцца і прарасьці ў будзь-якой глебе. Між тым сёння мы спрабуем адшукаць тыя нябачныя нітачкі, што звязваюць нас – праросшых з агульнай глебы - і прыцягнуць ізноў адзін да аднаго, аднай да адной, каб ўявіць сябе сатканае з самых разнастайных творчых выказванняў палатно сучаснага берасцейскага мастацтва.
︎
From one root
In this project we are going to show works of contemporary artists who were born and/or live in Bierascie (Brest Litovsk, in Belarus). However, this project is not a dedication to our home city, but rather an attempt to save (even though virtually) local art community that is going through tough times together with the whole world today.
When KX Space and gallery existed in the real space of Bierascie (from 2016 to 2021) we saw support of local artists who create contemporary, critical, non-commercial art as one of our main aims. Even during that time, though it seems to be a good time in retrospect, our gallery was the only institution in the city that worked professionally and on regular basis with actual Belarusian art (including art of Bierascie).
Following the repressions and forced liquidations of 2020-2021 this field looks completely scorched. In today’s Bierascie that is one of the five regional centres of Belarus with its almost 350-thousand population there is not a single gallery, art centre or cultural space that does not belong to the state around which a community of local artists could be formed deliberately, openly and freely. First, contemporary art was restricted, censored and then it was altogether crossed out of the city space.
This fact for sure neither helps nor motivates to become or continue to be an artist in Bierascie. Some leave to other countries, some go underground becoming closet artists, some finish with art in favour of other activities. Those who continue creating and look for opportunities to exhibit their works can either do this online in social networks or organise small home gatherings, or push their works into foreign projects. Nevertheless, even if someone is more or less successful in doing this there is something that we lose irrevocably – art community, art environment of our city. Everything is falling apart, singularising, losing its cohesion that is only possible in diversity.
In the world of global (im)possibilities it seems to be a weird atavism to stick to localities as creativity seemingly has no boundaries and no homeland outside the artist’s personality that in theory can settle down and take root on any ground. In the meanwhile, today we are trying to find those invisible threads that unite those who grew on the same ground. These threads will reconnect us again to create a fabric of contemporary art of Bierascie woven from different artistic expressions.